
Рубрыка - Кошт Дня
Паважаныя Гаспадары і Гаспадыні! Усе тыя, хто жадае зрабіць сваё жылле больш прыгожым і ўтульным.
Навіна на беларускай мове ня толькі таму, што мы беларусы, ПРАЦУЕМ СУМЛЕННА для беларусаў і шануем родную мову, а і таму, што на Remonter.by з'явілася новая рубрыка з беларускай назвай "Кошт дня".
Рубрыка "Кошт дня" знаходзіцца на галоўнай старонцы і прапануе тавары, па большай частцы беларускай вытворчасці з максімальна прывабнымі зніжкамі пры замове менавіта ў гэты дзень. Замовіць можна сёння, а заплаціць пасля дастаўкі, напрыклад, праз тыдзень. Таксама, калі вы ў Мінску ці раёне, мы забяспечым бясплатную дастаўку і зборку, калі агульная сума складзе больш за 500 рублеў. Датычыцца гэта ня толькі тавараў з рубрыкі, але і ўсей замовы цалком, якая ўключае дадзены тавар.
Нагадваем, што Remonter.by прадае сантэхніку і мэблю з растэрміноўкай да 24 месяцаў.
Традыцыйная спасылка на каталог мэблі Loft і карыстайцеся з задавальненнем.
P.S. Кароценькі вершык для настрою.
АДКРЫЦЦЁ
Чужых глытаць нясмачна дужа,
А вось сваіх зусім цікава.
Так думала ўдава удава,
пакуль перастраўляла мужа.
Рыгор Барадулін